Незалежным прафсаюзам у Мінску не дазволілі правесці мітынг 1 траўня
Заяўку падаваў Беларускі кангрэс незалежных прафсаюзаў. Першамайскі мітынг прафсаюзы меліся правесці ў парку Дружбы Народаў.
Як паведаміў старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, у афіцыйным адказе сталічных уладаў гаворыцца, што ў гэты дзень на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы Народаў "будуць праводзіцца масавыя народныя гулянні з канцэртнай праграмай".
Па словах Ярашука, якія перадае БелаПАН, адказ быў "цалкам чаканы", як і яго матывацыя. Беларускія ўлады, лічыць лідар БКДП, верагодна, баяцца, што нават гіпатэтычная масавая акцыя з боку незалежных прафсаюзаў можа паслужыць спускавым кручком для хваляванняў сярод працоўных.