Нобелеўскі лаўрэат фізік Ферэнц Краўс аддасць прэмію ўкраінскім школам

Ферэнц Краўс

Ферэнц Краўс / deutschland.de

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2023 года Ферэнц Краўс аддасць атрыманыя грошы ўкраінскім школам. Пра такую заяву навукоўца паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на венгерскія СМІ.

Як распавядала Еўрарадыё, сёлета Нобелеўская прэмія па фізіцы была прысуджаная П'еру Агасціні, Ферэнцу Краўсу і Ан Люілье. У гэтым годзе памер прэміі складае 11 мільёнаў шведскіх крон (каля 995 тысяч долараў). Гэтая сума мае быць падзеленай паміж трыма навукоўцамі.

Краўс вырашыў ахвяраваць сваю частку прэміі міжнароднай ініцыятыве Science 4 People, якая займаецца аднаўленнем школ у Украіне.

Паводле звестак ЮНЕСКА, ва Украіне з пачатку поўнамаштабнай вайны было цалкам разбурана больш за 1300 школ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі