Ноччу і раніцай 1 лютага магчымыя збоі ў працы сістэмы АРІП
1 лютага будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя працы ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме "Разлік", інфармуе raschet.by. Яны магчымыя з 00:01 да 8-й гадзіны раніцы. З-за гэтага да трох гадзін "Разлік" можа быць недаступны.
У нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі прыносяць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.