Ночы ў Германіі: росквіт секс-турызму і таемнае знікненне гномаў — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Германіі — бум прастытуцыі. Ён звязаны з футбольнымі фанатамі, якія карыстаюцца секс-паслугамі за грошы падчас Еўра-2024.
Пакуль еўрапейцы культурна, хаця і не бясплатна адпачываюць і глядзяць футбол, у краіне квітнее злачыннасць. Нехта скраў калекцыю садовых гномаў, якую нямецкая сям’я збірала сорак гадоў. Інцыдэнт здарыўся ўночы, калі муж і жонка заснулі — якраз пасля футбольнай трансляцыі.
Больш трагічная навіна прыйшла з Румыніі. Там мядзведзь разадраў 19-гадовую турыстку. І падставіў усіх іншых мядзведзяў — цяпер улады хочуць адстрэльваць драпежнікаў.
Падрабязней пра гэта і не толькі чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё “Іх Норавы”.
Таямнічае знікненне садовых гномаў
Злодзеі скралі ў пажылой пары з Германіі калекцыю з 25 садовых гномаў. Рудольф і Герда збіралі яе сорак гадоў.
Паліцыя ацаніла шкоду ў 500 еўра, разумеючы, што для сям'і фігуркі мелі нашмат большую каштоўнасць.
— Першага гнома мы набылі для клумбы побач з домам у 1984-м. З часам калекцыя расла — сябры і сваякі дарылі нам новых гномаў на дні нараджэння і іншыя святы. У кожнага гнома быў свой характар, і мы іх вельмі любілі. Мы больш не будзем іх купляць, — падзялілася Герда.
Паліцыя мяркуе, што злодзеі звезлі скрадзеных гномаў на машыне, і шукае сведкаў.
Кветкі ў пустыні
Навукоўцы заўважылі белыя і фіялетавыя кветкі ў Атакаме. Гэтая чылійская пустыня лічыцца самай сухой у свеце.
У Паўднёвым паўшар'і зараз сярэдзіна зімы. Сёлета кветкі ўзышлі нашмат раней, чым гэта адбывалася да таго. Навукоўцы звязваюць гэта з кліматычным феноменам Эль-Ніньё, які прынёс раннія дажджы ў Ціхаакіянскі рэгіён. Што і актывізавала насенне і цыбуліны, якія спалі ў зямлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.