Новы хіт YouTube: ікаючы, хлопчык праспяваў гімн Аўстраліі
Сямігадовы хлопчык, ікаючы, праспяваў нацыянальны гімн Аўстраліі. Здарылася гэта на вачах у перапоўненага стадыёна перад бейсбольным матчам. Калі ў хлопчыка пачалася ікаўка, ён не разгубіўся і даспяваў гімн да канца. Заўзятары ўзнагародзілі яго авацыяй.
Відэаролік незвычайнага выканання гімну ўжо стаў хітом YouTube.