Новы міністр замежных справаў правёў першую сустрэчу. З кім бы вы думалі?
Сяргей Алейнік і Барыс Грызлоў
16 снежня новы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў першую сустрэчу з замежным дыпламатам. Ім прадказальна стаў амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
"Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама кантакты на вышэйшым узроўні і па лініі знешнепалітычных ведамстваў", — паведамляе беларускае МЗС. Верагодна, размова ішла і пра візіт у Мінск Уладзіміра Пуціна. Ён запланаваны на 19 снежня.
Сяргея Алейніка прызначылі міністрам замежных справаў зусім нядаўна: 13 снежня. У міністэрскім крэсле ён змяніў раптоўна памерлага Уладзіміра Макея.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.