Новым міністрам адукацыі Беларусі стаў хімік Андрэй Іванец

Новым міністрам адукацыі Беларусі стаў хімік Андрэй Іванец

10 лютага стала вядома, што новым міністрам адукацыі Беларусі прызначаны 37-гадовы Андрэй Іванец. Аляксандр Лукашэнка адзначыў яго малады ўзрост. "Час цяпер такі — спрэсаваны, трэба бегаць", — сказаў ён.

Іванец — ураджэнец Мінска, скончыў БДУ. Ён — доктар хімічных навук, аўтар шматлікіх навуковых працаў, мае патэнты. Дагэтуль быў галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай Акадэміі навук, старшынёй Савета маладых вучоных. Член-карэспандэнт НАН. З'яўляецца членам Савета Рэспублікі. Андрэй Іванец яшчэ і спартсмен — рэкардсмен свету па паўэрліфтынгу.

Мінулы міністр адукацыі Ігар Карпенка ў снежні 2021-га быў прызначаны кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі. Пасада міністра адукацыі ад таго часу была вакантнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі