Новыя дэталі ў гісторыі кіроўцы, які збіў дзіця і выйшаў на волю праз паўгода

Месца смяротнай аварыі ў Магілёве

Месца смяротнай аварыі ў Магілёве / ДАІ

У рэзананснай гісторыі з кіроўцам, які насмерць збіў дзіця ў Магілёве і выйшаў на волю, з'явіліся новыя падрабязнасці.

Як распавядала Еўрарадыё, смяротнае ДТЗ адбылося 24 студзеня. Школьніка, які вяртаўся дадому, легкавік збіў на пешаходным пераходзе. Кіроўцу асудзілі на пяць гадоў калоніі-пасялення. А напрыканцы жніўня ён выйшаў на волю па амністыі. Пасля таго, як бацькі загінулага хлопчыка абурыліся гэтым, справу перагледзелі і мужчыну вярнулі ў калонію.

Пры гэтым бацькі загінулага школьніка казалі, што не атрымалі ні капейкі з прызначанай судом кампенсацыі. Ім была прызначаная кампенсацыя  ў 190 тысяч рублёў.

Выявілася, што жонка кіроўцы, якой належаў аўтамабіль, прадала свае долі ў статутных фондах трох юрыдычных асоб, каб не плаціць кампенсацыю. Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыйшоў да высновы, што гэтыя ўгоды былі здзейсненыя дзеля сыходу ад выканання прысуду па кампенсацыі маральнай шкоды. У выніку ўгоды былі прызнаныя юрыдычна нікчэмнымі і адмененыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі