Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку
Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Казахстана. Ён кіраваў краінай амаль 29 гадоў — з 24 красавіка 1990 года.
19 сакавіка ён выступіў у жывым эфіры падчас нарады па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
"Мы з вамі ўсё зрабілі разам, казахстанцы. Вы мяне падтрымлівалі на ўсіх выбарах. Гэта шчасце быць прэзідэнтам такой краіны. Я служыў вам верай і праўдай. Дзякуючы вам, я стаў прэзідэнтам", — цытуе zakon.kz словы Назарбаева.
Часова выконваць абавязкі прэзідэнта Казахстана будзе спікер Сената Касым-Жамарт Такаеў. А сам Назарбаеў узначаліць Савет бяспекі рэспублікі.