Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня
Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня. У нашай краіне працягнуцца дажджы і навальніцы. Як паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова, тэмпература паветра перавышае кліматычную норму на 5-9 градусаў.
У пятніцу, 15 красавіка, будзе пераважна без ападкаў (дажджы магчымыя толькі на ўсходзе, мокры снег — у Віцебскай вобласці). Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў са знакам плюс (пры праясненнях — да мінус 2), удзень — 8-14 цяпла.
У суботу, 16 красавіка, у начныя гадзіны ў Брэсцкай вобласці магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў (на паўднёвым захадзе — 4-6 градусаў са знакам плюс), удзень — 8-15 цяпла (на Брэстчыне — да 19 градусаў).
У нядзелю, 17 красавіка, дажджы прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 да 10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 10-17 цяпла (у Гомельскай вобласці — да 21 градуса).
Дажджы, а месцамі і навальніцы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі ў панядзелак, 18 красавіка. Уначы будзе 1-8 цяпла, удзень — 8-15 градусаў са знакам плюс. У аўторак, 19 красавіка, і ў сераду, 20 красавіка, ападкі магчымыя ўжо толькі месцамі. У начныя гадзіны будзе 1-6 цяпла, удзень — 6-13 градусаў вышэй за нуль.