"Нёман" прайграў "Шахцёру", "Іслач" выйграла ў "Гарадзеі" (відэа)

"Нёман" прайграў "Шахцёру", "Іслач" выйграла ў "Гарадзеі" (відэа)

У чацвер, 16 чэрвеня, прайшлі апошнія два матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Гродзенскі "Нёман" прайграў салігорскаму "Шахцёру" — 0:1, адзіны гол забіў Мікалай Януш на 57-й хвіліне. "Іслач" выйграла ў "Гарадзеі" — 2:0, два галы забіў Аляксандр Алумона (на 2-й і 73-й хвілінах).

Іншыя матчы прайшлі ў сераду, нагадаем іх вынікі. БАТЭ разграміў "Крумкачоў" — 5:0, "Белшына" (Бабруйск) — "Дынама" (Мінск) — 1:2, "Славія" (Мазыр) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Нафтан" (Наваполацк) — 1:1, "Віцебск" — "Граніт" (Мікашэвічы) — 0:1, "Мінск" — "Слуцк" — 5:2.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 25 ачкоў і матч у запасе, у мінскага "Дынама" 23 ачкі, "Тарпеда-БелАЗ", "Мінск" і "Шахцёр" набралі па 20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі