"Нёман" выйграў у гасцях у "Мінска", гол забіў Савіцкі
У суботу, 27 жніўня, прайшлі тры матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Гродзенскі "Нёман" выйграў у гасцях у "Мінска" — 1:0. Адзіны гол забіў на 12-й хвіліне Павел Савіцкі, які скарыстаўся памылкай абаронцы гаспадароў поля. "Віцебск" упусціў перамогу ў хатнім матчы са "Славіяй" — 1:1. Раман Волкаў адкрыў лік на 75-й хвіліне, а зраўняў яго на 86-й Андрэй Варанкоў. "Гарадзея" выйграла ў "Граніта" — 2:0. Галы забілі Дзмітрый Пархачоў (23-я) і Дзмітрый Ігнаценка (79-я хвіліна).
28 жніўня адбудуцца яшчэ тры матчы: "Слуцк" — "Дынама" (Мінск), БАТЭ — "Белшына", "Нафтан" — "Шахцёр". Нагадаем, тур пачаўся ў пятніцу. 26 жніўня брэсцкае "Дынама" згуляла ўнічыю 1:1 з "Іслаччу", "Крумкачы" прайгралі "Тарпеда-БелАЗ" — 0:2.
У першынстве лідыруе БАТЭ — 45 ачкоў, "Шахцёр", "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач" маюць па 32, "Гарадзея" — 31.