НЗ на папулярным расійскім курорце — у гасцініцы ў Геленджыку адбыўся выбух
Выбух адбыўся ў гасцініцы, якая размешчана ў цэнтры Геленджыка / фота з сацсетак
У гасцініцы, якая размешчана ў цэнтры расійскага горада Геленджык, адбыўся выбух. Як мяркуецца, гэта быў выбух бытавога газу, паведамляе ТАСС.
Дадзеныя аб ахвярах адрозніваюцца. Па словах ратавальнікаў, загінуў адзін чалавек. Між тым крыніца ў аператыўных службах горада паведаміла пра двух загінулых. Як мінімум пяць чалавек пацярпелі. У тым ліку адно дзіця.
Выбух адбыўся ў чатырохпавярховай прыватнай гасцініцы. Пасля здарэння з яе эвакуявалі каля 50 чалавек. Моцна пашкоджаны шкленне і ўнутраныя канструкцыі першага паверха. На фота і відэа, якія з'явіліся ў сацсетках, відаць, што фрагменты будынка пасля выбуху раскідала на праезную частку. У выніку пацярпелі і прыпаркаваныя побач аўтамабілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.