Оперны тэатр падаў на галоўнага рэжысёра заяву ў міліцыю за падробку бюлетэня

Оперны тэатр падаў на галоўнага рэжысёра заяву ў міліцыю за падробку бюлетэня

Дырэктар Нацыянальнага тэатра оперы і балета Аляксандр Пятровіч заявіў, што не толькі звольніў галоўнага рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ, але і падаў на яго заяву ў міліцыю.

Пра звальненне Панджавідзэ стала вядома ад яго самога 13 снежня. Рэжысёр заявіў, што ў яго была вусная дамова з дырэктарам тэатра, каб працаваць дома над пастаноўкай оперы "Набука". Аднак праз нейкі час, па словах Панджавідзэ, дырэктар затэлефанаваў яму і папрасіў падаць дакументы, якія б тлумачылі яго адсутнасць на працы. Калі рэжысёр сказаў, што бальнічнага ў яго няма, дырэктар сказаў, што яго звальняюць за прагулы. 

Сваё звальненне Панджавідзэ звязваў з інтрыгамі з боку балетнага рэжысёра Валянціна Елізар'ева

У каментары TUT.by дырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч абверг, што ў яго была дамоўленасць з Панджавідзэ наконт працы дома. 

"Ён прыйшоў да мяне і сказаў: "Я хварэю". На што я яму адказаў: "Добра, хварэйце". Пазней ён сам мне патэлефанаваў па нейкіх пытаннях. "Вы вельмі доўга адсутнічаеце. Трэба нейкія афіцыйныя дакументы падаць", — сказаў я яму. "Добра, я падам", — адказаў мне Панджавідзэ", — выкладае сваю версію дырэктар.

Па словак кіраўніка тэатра, рэжысёр падаў два бальнічныя лісты, адзін з якіх выклікаў сумнеў. У медустанове, куды звярнулася адміністрацыя Опернага, паведамілі, што бальнічных Панджавідзэ не выдавалі. "На падставе гэтага дакумента мы прынялі рашэнне, што гэта прагулы. Галоўны рэжысёр быў звольнены за іх. Акрамя таго, наш тэатр і медыцынская ўстанова накіравалі ліст у УУС Цэнтральнага раёна з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням спадара Панджавідзэ, які падаў фіктыўны дакумент", — дзеліцца падрабязнасцямі Аляксандр Пятровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі