Па факце аварыі пад Іўем завялі крымінальную справу, затрыманы кіроўца фуры

Па факце аварыі пад Іўем завялі крымінальную справу, затрыманы кіроўца фуры

Па факце ДТЗ пад Іўем распачатая крымінальная справа, паведамляе Тэлеграм-канал Следчага камітэта. Здарэнне адбылося 9 жніўня прыкладна ў 22:05 на скрыжаванні аўтадарог Іўе-Мішуковічы і Соўгуці-Ганчары-Дайліды. Грузавік ДАФ з паўпрычэпам, за рулём якога быў 34-гадовы кіроўца, выязджаў заднім ходам на галоўную дарогу і не саступіў маршрутнаму мікрааўтобусу "Мерсэдэс".

Пацярпелі 26-гадовы кіроўца маршруткі і чацвёра яго пасажыраў. Усіх даставілі ў Іўеўскую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Усяго ў мікрааўтобусе было 10 пасажыраў. Іншыя атрымалі дробныя пашкоджанні і не мелі патрэбы ў шпіталізацыі.

Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння, у тым ліку вінаваты ў аварыі.

Крымінальную справу завялі паводле арт. 137 КК РБ (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, і якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці нанасенне цяжкога цялеснага пашкоджання).

Кіроўцу фуры затрымалі, ён у статусе падазраванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі