Па факце нападу на сястру Васіля Быкава распачалі крымінальную справу

Па факце нападу на сястру Васіля Быкава распачалі крымінальную справу

Па факце нападу на 89-гадовую Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 1 арт. 149 КК). Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на УСК па Віцебскай вобласці, следчыя адпрацоўваюць розныя версіі здарэння, правяраюцца асобы, якія маглі мець дачыненне да яго.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 27 траўня невядомы напаў на Валянціну Быкаву ў яе хаце. Ён накінуўся са спіны, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку і некалькі разоў стукнуў. У жанчыны зламаная правая рука і тры рабра з левага боку, вельмі шмат сінякоў. Яна знаходзіцца ва Ушацкай раённай бальніцы ў свядомасці.

Вядома, што нападнік уцёк, нічога не ўзяўшы з хаты. Яго Валянціна Быкава не бачыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі