Па падазрэнні ў прагулцы з парасонамі затрымалі 56-гадовую Таццяну Міхайлаву
У Мінску затрымалі 56-гадовую Таццяну Міхайлаву — па падазрэнні ў прагулцы з БЧБ-парасонамі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Яе дачка Ганна ў каментары Еўрарадыё паведаміла, што інфармацыі пра затрыманне маці няшмат: "Я так зразумела, што прыехалі дадому і затрымалі яе нібыта за ўдзел у прагулцы дзяўчат з парасонамі. Ну, апошні раз яны гулялі ў белай вопратцы... Я так зразумела, што затрыманне яны звязваюць з гэтым. Маўляў, да высвятлення абставінаў затрымалі яе. Пыталіся — дзе я, дзе Юля. Нас на той момант не было дома".
Таццяна Міхайлава — шматдзетная маці, у яе сямёра паўналетніх дзяцей. Яе дачку Юлію затрымлівалі за ўдзел у акцыях шэсць разоў, апошні раз арыштавалі на 25 сутак за шпацыр з бел-чырвона-белым парасонам. Юлія выйшла на волю 2 траўня, а цяпер затрымалі яе маці.
У Таццяны Міхайлавай фіброз лёгкіх — падчас мінулага затрымання ў жанчыны пачалася задышка ад адкрытай форткі ў камеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.