Па сцэне саміту G20 гулялі коткі, а пад нагамі ў Пуціна валялася бутэлька

Па сцэне саміту G20 гулялі коткі, а пад нагамі ў Пуціна валялася бутэлька

Журналісты замежных СМІ сабралі фота- і відэакур’ёзы з саміту “Вялікай дваццаткі”, які адкрыўся 15 лістапада ў турэцкім Белеку. Гэтая сустрэча ў фармаце G20 сабрала лідараў найбуйнейшых краін свету. Падчас саміту адбылася нефармальная размова расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і амерыканскага лідара Барака Абамы.

Як піша meduza.io, прэзідэнты размаўлялі болей за 20 хвілінаў і абмяркоўвалі сур’ёзныя тэмы — Украіну і Сірыю, але вакол іх століка адбываліся дзіўныя рэчы. Па-першае, побач з крэслам Пуціна валялася кінутая бутэлька, якая трапіла ў кадр. Па-другое, непадалёк ад Пуціна і Абамы ў пэўны момант з’явіўся дзіўны чалавек, які рухаўся па недарэчным маршруце і ўвесь час касавурыўся на відэакамеру. Гэты момант разышоўся па гумарыстычных сайтах з подпісам: “Калі ты павінен шпіёніць за Абамай і Пуціным, але ты не народжаны дзеля гэтага”.

На саміце G20 сапраўднымі медыязоркамі сталі трое катоў, якія па-гаспадарку гулялі па сцэне саміта.

А расійскі журналіст з крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў прадэманстраваў дзіўны варыянт перакладу на рускую меню ў рэстаране гатэля, дзе ён спыніўся: “Мясо возвращается”, “Рыбою удовольствие”, “Перец срю” і “Растительные радуга”.

Карыкатура: Elkin Svododa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі