Па "справе карагодаў" 2020-га ў Брэсце асудзілі яшчэ двух чалавек

Брэст, 13 верасня 2020 года

Брэст, 13 верасня 2020 года / Кадр з відэа

У судзе Камянецкага раёна па "справе карагодаў" асудзілі яшчэ двух чалавек: Крысціну Салаўёву і Геннадзя Клімашэвіча. Ім прызначылі адзін год калоніі агульнага рэжыму і паўтара года калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што на ўтрыманні ёсць дзіця, якому менш за тры гады, адпаведна. Прысуд вынесла Галіна Прыхожка, паведамляе "Вясна".

Клімашэвіч утрымліваецца пад вартай з канца красавіка 2024 года. Дома яго чакаюць двое непаўналетніх дзяцей.

Па звестках праваабаронцаў, агулам па "справе карагодаў" асудзілі ўжо 139 чалавек. 13 верасня 2020 года пратэстоўцы ў чарговы раз выйшлі на вуліцы абласнога цэнтра і вадзілі карагод на адным са скрыжаванняў, пакуль іх сілавікі не разагналі з дапамогай вадамёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі