Па ўсходзе Беларусі ў чацвер будзе да +32

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 4 ліпеня. у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. Удзень месцамі на ўсходзе чакаецца моцны парывісты вецер.

Тэрмометры ўначы пакажуць 13-19 цяпла. Удзень чакаецца ад +18 па паўночным захадзе да +32 па ўсходзе. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі