Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ і ССНУ Беларусі
20 ліпеня пачался прыём дакументаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі. Гэта другі этап уступнай кампаніі.
Падчас цэнтралізаванага тэставання з іспытаў былі выдаленыя 11 чалавек, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. Прычыны выдалення — наяўнасць і выкарыстанне мабільніка, шпаргалкі ды інш. Апошні такі факт здарыўся 18 ліпеня. Пры тэставанні ў рэзервовы дзень у Віцебскай вобласці ў абітурыента выявілі пры сабе мабільнік.
Дакументы ў ВНУ на бюджэтную форму навучання будуць прымацца па 26 ліпеня, на платную — па 9 жніўня. Але абітурыентам-платнікам, якім трэба будзе здаваць унутраныя ўступныя іспыты, неабходна падаць дакументы таксама па 26 ліпеня.
Унутраныя уступныя іспыты ў ВНУ пройдуць з 27 ліпеня па 4 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання — 11 жніўня.
Дакумнты ў ССНУ на аснове базавай адукацыі (9 класаў) бюджэтнікам трэба падаваць па 3 жніўня, платнікам — па 14 жніўня. Платнікам, якім чакаюць ўнутраныя ўступныя іспыты, трэба падаць дакументы таксама па 3 жніўня. Іспыты пройдуць з 4 па 8 жніўня. Залічэнне на бюджэт пройдзе па 10 жніўня, на платную аснову — па 16 жніўня.
Прыём дакументаў у ССНУ на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (11 класаў) для бюджэтнікаў будзе ісці па 12 жніўня, на платнай аснове — па 17 жніўня. Пры наяўнасці ўнутраных іспытаў платнікам трэба падаць дакументы па 12 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.