Пачаўся суд над экс-кіраўніцай незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгай Брыцікавай

Вольга Брыцікава / gazeta.naftan.by

Вольга Брыцікава / gazeta.naftan.by

Сёння пачынаецца суд над былой старшынёй незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольгай Брыцікавай. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Справу разглядае Віцебскі абласны суд, працэс вядзе суддзя Галіна Бондал. Яна раней ужо выносіла прысуды палітвязням.

Прафсаюзную лідарку Вольгу Брыцікаву абвінавачваюць у "распальванні сацыяльнай варожасці або разладу" (ч.1 арт. 130 КК РБ). Праваабаронцы нагадваюць, што Вольга прапрацавала на "Нафтане" 16 гадоў, аднак у канцы 2020 года за выказванне пазіцыі яе звольнілі. На той момант яна займала пасаду начальніцы аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў. Вольга спрабавала аднавіцца на працы праз суд, але прайграла працэс. У наступныя гады яе неаднаразова затрымлівалі — за выступы супраць вайны і распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. У 2022 годзе яна правяла ў турме 105 дзён, з іх 75 запар. Калі Вольгу Брыцікаву затрымалі ў жніўні 2023 года, стала вядома, што супраць яе завялі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі