Пацыент з COVID-19 пагражаў медыкам пісталетам
Пнеўматычны пісталет, якім жыхар Маларыты пагражаў медыкам / @ skgovby
Жыхар Маларыты пагражаў медыкам, якія прыйшлі яго праверыць, пнеўматычным пісталетам. Доктар і медсястра прыйшлі да мужчыны, каб паглядзець, як ён выконвае рэжым самаізаляцыі ў сувязі з COVID-19, расказалі ў Следчым камітэце Беларусі.
Інцыдэнт адбыўся 4 снежня.
"53-гадовы жыхар райцэнтра, знаходзячыся па месцы жыхарства, накіраваў у бок доктара і медыцынскай сястры пнеўматычны пісталет, выказваючы пагрозы яго прымянення", — паведамілі падрабязнасці ў СК.
Адна з медыкаў змагла выклікаць падмогу — кіроўцу машыны, які іх прывёз. Яму ўдалося супакоіць узброенага пацыента.
У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 366 (пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пакуль ён знаходзіцца ў статусе падазраванага.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.