Пад Ашмянамі перакуліўся аўтамабіль з кампаніяй моладзі
Моладзевая кампанія на мінівэне "Таёта" трапіў у аварыю пад Ашмянамі. У аўтамабілі былі два хлопцы і чатыры дзяўчыны.
Як паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, у пятніцу два хлопцы стэлефанаваліся са знаёмымі дзяўчатамі і прапанавалі разам адпачыць. У Ліду з Ашмянаў яны вярталіся ўшасцёх. Была 23-я гадзіна, ішоў дождж. На закругленні дарогі Варона-Ашмяны-Юрацішкі 21-гадовы кіроўца не ўпісаўся ў небяспечны паварот. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і некалькі разоў перакуліўся, пасля чаго зноў стаў на колы.
Пры ДТЗ хлопцы, якія сядзелі наперадзе і былі прышпіленыя рамянямі бяспекі не пацярпелі. Дзяўчаты хутчэй за ўсё не былі прышпіленыя. Адну з пасажырак давялося шпіталізаваць. Гэтая жыхарка Ашмянаў толькі два месяцы таму стала паўналетняй.