Пад Докшыцамі пры сутыкненні з фурай загінулі кіроўца мапеда і пасажырка

Пад Докшыцамі пры сутыкненні з фурай загінулі кіроўца мапеда і пасажырка

У аўтааварыі ў Докшыцкім раёне Віцебшчыны загінуў пасажыр мапеда і яго пасажырка.

Як паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 3 верасня каля 21.20. 63-гадовы жыхар Бягомля вёз на мапедзе "Дэльта" жыхарку вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага раёна. Яны ехалі ў бок Мінска. Шлем быў толькі на кіроўцу, а жанчына ехала без яго.

За два кіламетры ад Бягомля на прамым участку дарогі кіроўца раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён трапіў пад кола фуры ДАФ, якой кіраваў ураджэнец Казахстана. Пры ДТЗ кіроўца мапеда загінуў на месцы, яго пасажырка памерла па дарозе ў лякарню.

Прычыны аўтааварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі