Пад Гомелем згарэў дом 82-гадовай пенсіянеркі (фота)
82-гадовая жыхарка пасёлка Піянер пад Гомелем пацярпела на пажары ва ўласным доме. Узгаранне адбылося раніцай 19 чэрвеня. На момант прыбыцця выратавальнікаў адкрытым полымем гарэлі дом і хлеў у двары пенсіянеркі, якая пражывае самотна.
Жанчына ў пачатку пажара была ў доме, але змагла выбрацца ў двор. Яна атрымала апёкі і была дастаўленая ў лякарню.
Дом і хлеў выгарэлі ўшчэнт. У якасці версіі здарэння разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, перадае прэс-служба МНС.