Пад Гродна з'ехаў у кювет і загарэўся аўтамабіль з п'яным кіроўцам за рулём
Пад Гродна аўтамабіль Фольксваген з’ехаў у кювет і загарэўся. Здарэнне адбылося каля паўночы 4 ліпеня, блізу возера Юбілейнае, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ. Паводле яе інфармацыі, шафёр не справіўся з кіраваннем.
Пасля з’езду машыны ў кювет загарэўся яе маторны адсек. Супрацоўнікі МНС змаглі хутка збіць полымя, што не дазволіла аўто цалкам выгарэць.
Медыцынскі агляд кіроўцы паказаў, што ён быў п’яным. Ён гэтага не адмаўляў: сказаў, што выпіў 300 грамаў гарэлкі перад тым як сеў за руль. Вядома, што ён раней не аднойчы прыцягваўся да адказнасці за п’яную язду і быў пазбаўлены правоў.