Пад Гроднам прайшоў міжнародны аўтафестываль (фота, відэа)
Гасцей забаўлялі эратычнай памыўкай аўтамабіляў, гонкамі і аэраграфіяй.
Больш за 150 рэдкіх і экзатычных аўтамабіляў прыехалі на Шосты аўтафестываль SunDay AutoGrodno 2015. Падзея адбылася на месцы старога аэрадрома ў суботу, 18 ліпеня.
Сёлета да традыцыйных намінацый "Стэнс" (заніжаныя аўто), "Аўтагук", "Рэтра", "Цюнінг", "Мускул-кары", "Аэраграфія і вінілаграфія" дадаліся "Электрамабілі". Аўтааматары прыехалі з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі ды ўсёй Беларусі, каб атрымаць ацэнку суддзяў міжнароднай асацыяцыі EMMA. Менавіта гэты, Шосты фестываль уключылі ў этап Чэмпіянату Расіі па аўтагуку і цюнінгу.
Акрамя афіцыйнай часткі гасцей забаўлялі эратычнай памыўкай аўтамабіляў, гонкамі радыёмадэляўей, аэраграфіяй і экстрэмальным кіраваннем. Таксама на тэрыторыі фэсту арганізавалі арбалетныя ціры, пляцоўкі для лазертага і катанне на матацыклах. Акрамя таго, наведвальнікі ў рэале назіралі, як працуюць лепшыя майстры аэраграфіі Беларусі. Таксама спецыялісты паказалі, як без афарбоўкі можна аднавіць кузаў бітага аўто.
Пад заканчэнне вечара на галоўнай сцэне выступіў украінскі гурт "Бумбокс", а ды-джэі правялі Open Air да сёмай гадзіны раніцы.