Пад Харкавам загінулі два байцы палка Каліноўскага

На фронце ва Украіне (ілюстрацыйнае фота)

На фронце ва Украіне (ілюстрацыйнае фота) / facebook.com/GeneralStaff.ua

Пад Харкавам загінулі два байцы палка Каліноўскага. Здарылася гэта 9 чэрвеня. Па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, натрапілі на міну. Атрыманыя байцамі траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём, паведамляе прэс-служба падраздзялення.

Целы загінулых у тую ж ноч былі эвакуяваны, дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.

Імёны загінулых не называюцца.

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць на Харкаўшчыне ў спыненні расійскага наступу. Вядома ўжо пра 65 беларусаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, змагаючыся супраць расійскіх акупантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі