Пад Лельчыцамі ўгоншчык заснуў у крадзенай машыне, а тая загарэлася

Пад Лельчыцамі ўгоншчык заснуў у крадзенай машыне, а тая загарэлася

20 сакавіка ў лельчыцкую міліцыю ратавальнікі паведамілі, што ў вёсцы Стадолічы гарыць аўтамабіль. Праверкай здарэння заняліся аператыўнікі крымінальнага вышуку, якія былі ў гэтай вёсцы, піша gomel.mvd.gov.by.

Высветлілася, што ў вёсцы займаецца дрэваапрацоўкай індывідуальны прадпрымальнік. Ён наняў двух жыхароў Брэсцкай вобласці працаваць у цэху. 20 сакавіка ўвечары прадпрымальнік пакінуў сваё аўто на тэрыторыі цэха, каб раніцай наступнага дня заняцца рамонтам, а сам з'ехаў у Лельчыцы. падначаленыя скарысталіся адсутнасцю боса і выпілі спіртнога. 

Адзін з іх пайшоў адпачываць, а другі стаў шукаць прыгодаў. 45-гадовы раней не судзімы мужчына залез у машыну праз незачыненыя дзверы, завёў яе і паехаў па вёсцы. На вуліцы Працоўнай машына наехала на ляжачае дрэва, завісла на ствале і загарэлася. 

Полымя заўважыла жыхарка суседняга дома. Яна папрасіла сына схадзіць праверыць. Хлопец і пабачыў, што ўнутры ахопленай полымем машыны спіць чалавек. Ён хутка выцягнуў кіроўцу.

Дактары шпіталізавалі пацярпелага. Экспертыза паказала, што ў яго крыві ўтрыманне алкаголю склала 2,5 праміле.

Пад Лельчыцамі ўгоншчык заснуў у крадзенай машыне, а тая загарэлася
gomel.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі