Пад Лідай спілавалі жывую і здаровую 300-гадовую хвою
Сяргей Шакала каля пня 300-гадовай хвоі
У Лідскім раёне спілавалі дрэва, якое нядаўна рэкамендавалі прызнаць помнікам прыроды.
Замест 300-гадовай хвоі на могілках вёскі Навасёлкі-2 Лідскага раёна застаўся толькі пень. Пра гэта ў сацсетках паведаміў арнітолаг Сяргей Шакала, заўважыў "Зялёны партал". Калі меркаваць па пні, дрэва было жывое і здаровае.
Паводле Шакалы, дрэва не мела прыкмет паслаблення. Аднак хвою спілавалі сёлета ўвесну, як і іншыя векавыя хвоі, якія раслі паблізу.
Акружнасць ствала спілаванай сасны складала 412 см, яе дакладны ўзрост — 300 гадоў.
Дарэчы, у 2020-м дрэва рэкамендавалі ўзяць пад ахову ў статусе батанічнага помніка прыроды Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.