Пад Магілёвам перакулілася фура з будаўнічымі матэрыяламі (відэа)

Пад Магілёвам перакулілася фура з будаўнічымі матэрыяламі (відэа)

На 170-м кіламетры трасы М4 Мінск-Магілёў у Бялыніцкім раёне перакулілася фура.

Па слядах ад аўтамабіля відаць, што кіроўца з’ехаў з магістралі, заехаў на ўзгорак, пасля чаго машына завалілася на левы бок.

Відавочцы ДТЗ кажуць, што тавар, які перавозіў грузавік, збіраюць у мікрааўтобусы. Аўтамабіль спрабуюць падымаць з дапамогай крана. Акалічнасці здарэння пакуль не вядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі