Пад Мінскам згарэў матацыкл сям'і Дзмітрыя Шакуты

Пад Мінскам згарэў матацыкл сям'і Дзмітрыя Шакуты

Прэс-служба Следчага камітэта паведаміла пра ўзгаранне прыбудовы да прыватнага дома ў Мінскім раёне. Раней ў СМІ з'явілася інфармацыя пра ўзгаранне ў вёсцы Ельніца пад Мінскам (СК населены пункт не называе), там працавалі следчыя. Гэты ўчастак належыць сям’і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, якога называюць адным з удзельнікаў бойкі на "Плошчы перамен" у Мінску, у выніку якой загінуў мастак Раман Бандарэнка.

СК паведамляе, што агонь паспеў цалкам знішчыць прыбудову і маёмасць, якая была ў ёй, у тым ліку і матацыкл. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры".

Па неафіцыйнай інфармацыі, Шакута ў лістападзе з'ехаў у Расію.

TUT.by даведаўся, што дом у Ельніцы належыць былой жонцы Дзмітрыя Шакуты.

У сярэдзіне кастрычніка ў Маладзечанскім раёне згарэў дом, у якім вырас камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Падпальшчыкаў не знайшлі.

Пад Мінскам згарэў матацыкл сям'і Дзмітрыя Шакуты
На месцы пажару / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі