"Наша Ніва": на ўчастку Дзмітрыя Шакуты пад Мінскам адбыўся пажар
На тэрыторыі прысядзібнага ўчастка ў вёсцы Ельніца Мінскага раёна адбыўся пажар. Як піша "Наша Ніва" са словаў чытачоў, на ўчастку загарэўся ці то хлеў, ці то нейкая іншая гаспадарчая пабудова.
Прычына пажару невядомая, на месцы здарэння працуюць следчыя.
Пікантнасць сітуацыі ў тым, што гэты ўчастак на вуліцы Кітаева належыць сям’і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты. Ён не толькі інструктар па спецпадрыхтоўцы спецназа ў вайсковай часці 3214. Шакуту называюць адным з удзельнікаў бойкі на "Плошчы Перамен", у выніку якой загінуў Раман Бандарэнка.
Гэта не першы выпадак за апошнія месяцы, калі адбываюцца пажары на лецішчах вядомых асобаў. У сярэдзіне кастрычніка згарэў дом у Маладзечанскім раёне, дзе вырас камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. У сярэдзіне лістапада падпалілі лецішча акадэміку Аляксандру Мрочаку, які актыўна падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.