Пад Мурманскам мужчына ўгнаў БТР і паехаў у краму па віно
У расійскім горадзе Апатыты (Мурманская вобласць) мужчына ўгнаў бронетранспарцёр з аўташколы ДТСААФ, паведамляе РБК.
Паведамляецца, што ўгоншчык хацеў пакатацца. Не справіўшыся з кіраваннем, ён разбіў прыпаркаваны аўтамабіль Daewoo Nexia, а потым урэзаўся ў вітрыну крамы. Пасля гэтага мужчына зайшоў у краму і скраў бутэльку віна.
У краме яго і затрымалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, парушальнік быў п'яны.
У школе ДТСААФ, адкуль угналі БТР, кажуць, што машына выкарыстоўвалася для навучальных мэтаў, ўзбраення на ёй не было.