Пад Навагрудкам аўтаматы атрымалі пяць чалавек з "народнага апалчэння"
Байцы "народнага апалчэння" на фотасэсіі / novgazeta.by
У Кашалёўскім сельсавеце ў Навагрудскім раёне ў рамках камандна-штабнога вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны стварылі "атрад народнага апалчэння". Пра гэта паведамлялі Мінабароны і дзяржаўная прапаганда. З фотарэпартажа раённай газеты "Новае жыццё" вынікае, што гэта хутчэй група. На фота бачым пяць мужчын з аўтаматамі (нядаўна ў атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек). Побач прысутнічаюць не толькі прадстаўнікі тэрабароны, але і міліцыі.
"Асноўная задача народнага апалчэння — абарона перш за ўсё сваёй роднай зямлі, дома, сваёй маёмасці і выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні правапарадку сумесна з міліцыяй", — кажа ваенны камісар Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенка. Падкрэсліваецца, што "народнае аплчэнне" мусіць "дапоўніць і павысіць магчымасць тэрытарыяльнай абароны і палепшыць якасць выканання задач па забеспячэнні абароны нашай краіны". Аднак на справе бачым, што туды адбіраюць не падрыхтаваных, а "надзейных" людзей, лаяльных да цяперашняй улады. У Кашалёўскім сельсавеце знайшлі пяць чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.