Пад Петрыкавам турыстцы прыляцеў у галаву "язык" ад царкоўнага звона

Звон, ілюстрацыйнае фота

Звон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

54-гадовая жыхарка Мінска атрымала траўму падчас наведвання Свята-Міхайлаўскай царквы ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, паведамляе Дзяржкамітэт судовых медэкспертыз.

17 лістапада 2023 года жанчына ў складзе экскурсіі наведвала храм і паднялася на званіцу, каб на свае вочы паглядзець, як гучыць звон. Падчас перазвону ў звана адарваўся "язык" і трапіў жанчыне ў галаву.

Судмедэкспертыза выявіла, што жанчына атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі