Пад Пінскам затрымалі кантрабандыстаў, якія на квадрацыкле везлі з Украіны мяса

Пад Пінскам затрымалі кантрабандыстаў, якія на квадрацыкле везлі з Украіны мяса

У Пінскім раёне затрымалі двух кантрабандыстаў, якія на квадрацыкле з самаробным прычэпам везлі з Украіны мяса. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ўначы 8 лютага ў пяці кіламетрах ад мяжы. У памежнікаў была аператыўная інфармацыя пра кантрабандыстаў. Апошнія спрабавалі ўцячы. Каб іх спыніць, давялося зрабіць папераджальныя стрэлы.

Высветлілася, што з Украіны нелегальна прывезлі цяляціну — у пяці пакунках было каля 200 кг. У адносінах затрыманых пачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне мяжы і памежнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі