Пад санкцыі Канады трапілі 9 грамадзян Беларусі, сярод іх — тры генералы

Пад санкцыі Канады трапілі 9 грамадзян Беларусі, сярод іх — тры генералы

Канада пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Як паведамляе канадскае МЗС, у "чорны спіс" дадалі 18 чалавек. Сярод іх — 9 грамадзян Беларусі. Гэта — намеснікі міністра абароны, генерал-маёры Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка. Пад санкцыі трапілі і бізнесмены, набліжаныя да ўладаў і асабіста да Аляксандра Лукашэнкі: Валянцін Байко, Яўген Баскін, Уладзімір Пяфціеў, Анатоль Тэрнаўскі, Павел Тапузідзіс і Аляксандр Шакуцін. Ім забаронены ўезд у Канаду, у гэтай краіне замарожваюцца іх магчымыя актывы.

Сярод расіян, якія трапілі ў "чорны спіс" — начальнік галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл РФ адмірал Ігар Касцюкоў, бізнесмены Уладзімір Патанін, Віктар Вексельберг, Леанід Міхельсон, Кірыл Шамалаў.

Канада пашырыла санкцыі з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. Днямі канадскі міністр замежных спраў Мелані Жалі заявіла, што беларусы і расіяне, якія трапілі пад санкцыі, "спрыялі ўварванню Пуціна ва Украіну" і з'яўляюцца "саўдзельнікамі жудасных падзей, якія разгортваюцца на нашых вачах".

Пад санкцыі Канады трапілі 9 грамадзян Беларусі, сярод іх — тры генералы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі