Пад Слуцкам праваслаўны святар вядзе трансляцыі набажэнстваў у Інстаграме

Пад Слуцкам праваслаўны святар вядзе трансляцыі набажэнстваў у Інстаграме

Праваслаўны святар з аграгарадка пад Слуцкам мае амаль 7 тысяч падпісчыкаў у Інстаграме, вядзе там трансляцыі набажэнстваў, а таксама распавядае людзям пра асаблівасці царкоўных традыцыяў.

Айцец Павел служыць у храме аграгарадка Лядно — царква з’явілася тут усяго два гады таму. Вернікаў у ёй пакуль няшмат, таму святар арганізаваў відэатрансляцыі набажэнстваў. Ён кажа, што ёсць людзі, якія прыходзяць у храм, паглядзеўшы спачатку трансляцыю.

Апроч пытанняў рэлігіі, айцец Павел надае асаблівую увагу выхаванню моладзі і заняткам спортам. У яго Інстаграме можна пабачыць шматлікія фота, дзе святар займаецца ў трэнажорнай зале.

Таксама айцец Павел мае канал на YouTube.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі