Пад Смаргонню мужчына і жанчына тушылі пажар на дачы і самі абгарэлі
Пад Смаргонню на пажары ў дачным доме пацярпелі 52-гадовая жанчына і яе 64-гадовы госць. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 19 кастрычніка ў другой палове дня — інфармацыя пра ўзгаранне паступіла на аператыўную лінію ў 16:30.
Гаспадыня дома ў садовым таварыстве “Дружа” каля вёскі Алянец супольна са сваім знаёмымі спрабавалі патушыць агонь, але самі атрымалі апёкі.
У доме згарэў дах і маёмасць, пашкоджаныя сцены і перакрыцце. Меркаваная прычына ўзгарання — парушэнне супрацьпажарных правілаў падчас зварачных працаў.
Няправільнае правядзенне зваркі стала прычынай яшчэ аднаго пажару, які здарыўся ў суботу ўвечары ў Слоніме — там цалкам згарэў аўтамабіль Опель Астра.