Пад Светлагорскам у ДТЗ перакуліўся міліцэйскі ВАЗ, пацярпеў службовы сабака
Пад Светлагорскам у ДТЗ трапіў міліцэйскі ВАЗ. Адбылося гэта 30 лістапада на трасе Р-82 каля аграгарадка Чырковічы. Як інфармуе сайт ranak.me, аўтамабіль Светлагорскага аддзела Дэпартамента аховы апынуўся на абочыне і перакуліўся пасля таго, як яго на скрыжаванні закрануў БМВ (ён выязджаў на галоўную дарогу). У салоне ВАЗ былі два супрацоўнікі міліцыі і службовы сабака па мянушцы Гера. Калі людзі не пацярпелі, дык у сабакі былі нязначныя траўмы — яго выкінула з машыны.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе абставіны дарожна-транспартнага здарэння.
Фота: ranak.me