Падаляк: ЕС цішком прыбраў з 6-га пакета санкцый забарону на воблачныя сэрвісы
Еўрасаюз цішком прыбраў з шостага пакета санкцый супраць Расіі забарону на доступ да еўрапейскіх воблачных сэрвісаў. Змены ў тэксце дакумента заўважыз дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Ён напісаў у Твітары:
"Спачатку Савет ЕС абвяшчае пра блакаванне для Расіі воблачных сэрвісаў Еўрасаюза ў шостым пакеце санкцый. Затым Савет рэдагуе паведамленні, выдаліўшы адтуль згадкі пра воблачныя тэхналогіі. Ніякіх удакладненняў або тлумачэнняў ад афіцыйных асоб. Мы павінны ўзмацняць санкцыйны ціск. Не паслабляць".
Дарэчы, даныя вэб-архіва пацвярджаюць, што ў прэс-рэлізе сапраўды былі змены. У першым варыянце, апублікаваным 3 чэрвеня, была згадка пра забарону доступу Расіі да воблачных сэрвісаў. Цяпер такой згадкі няма.
Спочатку Рада ЄС оголошує про блокування для хмарних сервісів у 6-му пакеті санкцій. Потім @EUCouncil редагує повідомлення, видаляючи звідти згадки про хмарні технології. Жодних уточнень чи пояснень від офіційних осіб. Ми маємо посилювати санкційний тиск. Не послаблювати.
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) June 7, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.