Падатак на дармаедства можа скласці мільёны рублёў
У аўторак стала вядома, што праект адпаведнага ўрадавага рашэння ўжо падрыхтаваны.
Ён прадугледжвае атрыманне платы з грамадзян, якія не працуюць і не плацяць падаткі, але з'яўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг. Пытанне пра гэты падатак разглядаецца ва ўрадзе.
Мяркуецца, што штогод дармаеды будуць плаціць 2 млн 600 тысяч рублёў (каля 280 долараў). Заплаціўшы гэтыя грошы, згаданая катэгорыя беларусаў "паўдзельнічае ў фармаванні бюджэту".
Нагадаем, што паняцце "дармаедства" існавала ў Крымінальным кодэксе Савецкага Саюза. Тады яго выкарыстоўвалі і для барацьбы з іншадумцамі.
З аўтамабілістаў хочуць браць штогадовую пошліну — за допуск да руху