Падаткавая нагадала, што можна пачынаць падаваць справаздачу пра даходы за 2024

Калькулятор и ручка

Ужо можна пачынаць рыхтавацца да аплаты падаткаў за мінулы год / pixabay.com

З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі стартуе штогадовая кампанія па дэклараванні даходаў. Падатковую дэкларацыю за 2024 год неабходна падаць да 31 сакавіка 2025 года, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Дэкларацыю павінны падаць тыя, хто:

  • за апошнія 5 гадоў прадаў больш за адзін жылы дом, кватэру, гараж, дачу або зямельны ўчастак;
  • у 2024 годзе прадаў іншую нерухомасць (напрыклад, офісы ці склады) незалежна ад іх колькасці;
  • прадаў грузавыя аўтамабілі, аўтобусы ці дзве і больш легкавыя машыны;
  • атрымаў на працягу года падарункі ад далёкіх сваякоў ці іншых асоб на суму больш за 10 431 рубель;
  • атрымаў даходы з-за мяжы, напрыклад, заробак ці дарэнне ад замежных грамадзян і арганізацый.

Пасля падачы дэкларацыі падаткавая да 30 красавіка 2025 года накіруе паведамленне аб суме падатку, які неабходна аплаціць не пазней за 2 чэрвеня 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі