Падатковая Рагачова пра суіцыд: Ліст пра збор даслалі праз месяц пасля трагедыі
У падатковай інспекцыі Рагачова адмаўляюць сувязь паміж суіцыдам жанчыны і “падаткам на дармаедства”. Нібыта, ліст на аплату падатку ёй накіравалі ўжо пасля трагедыі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік падатковай інспекцыі Рагачова Сяргей Казлоў.
Сяргей Казлоў: “Яна пайшла з жыцця 4 лістапада, а ліст ёй накіравалі 25-га лістапада. Таму тут няма ніякай сувязі. Спачаіку не стала чалавека, а пасля ўжо прыйшло паведамленне”.
Жанчына, якая здзейсніла суіцыд, не працавала тры гады. Раней СМІ паведамлялі, што яна пайшла на самазабойства ў тым ліку з-за “падатку на дармаедства”, які ёй трэба было аплаціць.