Падчас мантажу сцэны на Балотнай плошчы загінуў рабочы — на яго ўпала калонка

Як інфармуе РІА "Новости", падчас мантажу акустычнага абсталявання на 25-гадовага мужчыну ўпала калонка. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
 

Мітынг прымеркаваны да гадавіны падзеяў 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы. Тады падчас апазіцыйнай акцыі адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Былі затрыманыя больш за 400 чалавек. Па крымінальнай справе аб "масавых беспарадкаў" праходзяць дзясяткі людзей.

Мітынг пачнецца а 19-й гадзіне па маскоўскім часе. Яго галоўны лозунг — "За свабоду!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі