Падчас матча на полі душылі Ліянэля Месі (відэа)
Інцыдэнт адбыўся на 83-й хвіліне паядынка "Барселоны" з "Малагай".
Абаронца "Малагі" Велігтан накінуўся на Месі, схапіў яго за горла, а пасля штурхнуў. Пазней футбаліст заявіў, што нападаючы "Барсы", нібыта, абразіў яго і ён не стрымаўся. Пасля гэтага Велігтан атрымаў жоўтую картку, інфармуе sport-express.
Дарэчы, матч скончыўся ўнічыю 0:0.