Падчас параду 3 ліпеня для праходу гледачоў арганізуюць 140 КПП
У Мінску зранку 3 ліпеня з'явіцца 140 кантрольна-прапускных пунктаў для праходу гледачоў да месца правядзення святочных мерапрыемстваў, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Такую лічбу на прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня назваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур'ян.
У месцах, дзе збіраецца найбольшая колькасць народу, колькасць КПП сёлета павялічыцца. Напрыклад, летась 3 ліпеня з боку вуліцы Мельнікайтэ было 50 кантрольна-прапускных пунктаў, сёлета іх плануецца 60.
Асобныя КПП, пазначаныя спецыяльнымі таблічкамі, арганізуюць для ветэранаў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў з дзецьмі. Даведацца пра месцазнаходжанне такіх прапускных пунктаў можна будзе ў любога праваахоўніка на меапрыемстве.
Увечары 3 ліпеня на пляцоўцы каля Палаца спорту арганізуюць 120 КПП. Таксама прапускныя пунты з'явяцца ў тых раёнах Мінска, дзе будуць ладзіцца найбольш масавыя мерапрыемствы.
Міліцыя рэкамендуе прыходзіць на ўрачыстасці загадзя.