"Падчас перамоваў па Украіне Беларусь мусіць быць не на стале, а за сталом"

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / кадр з роліка Ціханоўскай у ААН

Падчас мірных перамоваў па Украіне Беларусь мусіць быць не на стале, а за сталом. Такую думку выказала Святлана Ціханоўская падчас Форуму Касцюшкі, які праходзіць сёння ў Гданьску.

Пра жаданне Беларусі прыняць удзел у такіх перамовах выказваліся і прадстаўнікі роэжыму лукашэнкі, і беларускія дэмакратычныя сілы. Украінскі амбасадар па асаблівых даручэннях Ігар Кізім казаў, што будучыня Беларусі на такіх перамовах абавязкова павінна стаць часткай абмеркавання. Разам з тым украінскія палітыкі заяўлялі, што Лукашэнку і яго прадстаўнікам месца за сталом перамоваў быць не павінна.

У Касцюшкаўскім форуме прымаюць удзел міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, дыпламаты з Літвы, Швецыі, Украіны і іншых краінаў.

Адно з галоўных пытанняў, якія абмяркоўваюцца на сцэне і ў кулуарах, гэта замарозка амерыканскай фінансавай падтрымкі. У сваім выступе Ціханоўская акрэсліла сэнс такой падтрымкі для нашай краіны: "Дапамога для Беларусі гэта не дабрачыннасць. Гэта інвестыцыі ў будучыню".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі